Беларуская Служба

Анджэй Дуда назваў замах на Трампа «шакавальным момантам не толькі для Амерыкі, але і для ўсяго свабоднага ды дэмакратычнага свету»

14.07.2024 11:45
Польскі прэзідэнт пажадаў палітыку моцнага здароўя і хуткага выздараўлення.
Дональд Трамп на мітынгу перад замахамPAP/EPA/DAVID MAXWELL

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пракаментаваў замах на Дональда Трампа, назваўшы яго «шакавальным момантам не толькі для Амерыкі, але і для ўсяго свабоднага ды дэмакратычнага свету». У сацыяльных сетках ён згадаў пра страляніну, якая адбылася 14 ліпеня на перадвыбарчым мітынгу ў Пенсільваніі, у выніку якой Дональд Трамп атрымаў лёгкае раненне ў вуха. Экс-прэзідэнту ЗША нічога не пагражае.

Анджэй Дуда пажадаў палітыку моцнага здароўя і хуткага выздараўлення.

Прэмʼер-міністр Польшчы Дональд Туск таксама выказаў пажаданні хуткага і поўнага выздараўлення Дональду Трампу пасля замаху.

Каментуючы тое, што адбылося, ён напісаў у сетцы X, што гвалт ніколі не зʼяўляецца адказам на палітычныя рознагалоссі ў дэмакратычным грамадстве.

вс